У Мінску сябры выцягнулі падлетка, які праваліўся пад лёд

У Мінску сябры выцягнулі падлетка, які праваліўся пад лёд

28 сакавіка ў Мінску падлетак праваліўся пад лёд на Свіслачы ў раёне вуліцы Райніса і стаў тануць. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Інфармацыю пра гэта дзяжурная служба перадала нараду ДАІ, які дзяжурыў на Партызанскім праспекце. Прыбыўшы на месца здарэння, інспектары пабачылі двух дзяцей у мокрай вопратцы. Яны распавялі, што іх прыяцел пераходзіў раку па лёдзе і праваліўся. З дапамогай мінакоў, якія былі недалёка, падлеткі выратавалі прыяцеля. 

Медыкамі аказалі дзіцяці першую дапамогу. Потым яго даставілі ў УАЗ "Дзіцячая інфекцыйная лякарня" для далейшага назірання.

Супрацоўнікі ДАІ дапамаглі абагрэць хлопцаў, якія не кінулі ў бядзе свайго сябра. Пасля гэтага іх даставілі дадому.