У Мінску шукаюць збеглага інтэрнэт-залежнага падлетка

У Мінску шукаюць збеглага інтэрнэт-залежнага падлетка

Першамайскі РУУС Мінска шукае 15-гадовага Данііл Сеннікава. Як паведамляецца на сайце сталічнай міліцыі, 14 траўня ў 13.30 падчас выпіскі з РНПЦ псіхічнага здароўя падлетак адштурхнуў медсястру і ўцёк у невядомым напрамку. 

У гэтай установе хлопец праходзіў курс лячэння. Цяпер пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома.

Прыкметы падлетка: на выгляд 16 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя, зачасаныя на правы бок. Быў апрануты ў цёмную куртку, шэрую кашулю, цёмныя штаны. Пры сабе меў заплечнік цёмнага колеру.

Данііл Сеннікаў з'яўляецца выхаванцам мінскага дзіцячага дома №2. Ён ужо неаднаразова ўцякаў з дзіцячага дома ў невядомым напрамку. 

Міліцыя мяркуе, што падлетак можа знаходзіцца ў гандлёвых цэнтрах "Момо", "Галерэя", "Галілеа" або на чыгуначным вакзале. Хлопец можа прасіць у мінакоў тэлефон з выхадам у інтэрнэт, каб зайсці на сваю старонку ў сацсетках.

Тых, хто пазнаў хлопца або мае інфармацыю пра яго магчымае месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 280-02-02, 8 (029) 681-85-07, 8 (017) 663-31-49 або 102.

У Мінску шукаюць збеглага інтэрнэт-залежнага падлетка
Фота: guvd.gov.by