У Мінску шукаюць падазраванага ў спробе згвалтавання дзяўчыны

У Мінску шукаюць падазраванага ў спробе згвалтавання дзяўчыны

Сталічная міліцыя расшуквае маладога чалавека, падазраванага ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні дзяўчыны. 5 верасня пацярпелая позна ўвечары вярталася дадому — яна жыве ў шматкватэрным доме па вуліцы Шчорса. Дзяўчына зайшла ў ліфт і разам з ёй туды зайшоў хлопец, які не выклікаў падазрэнняў. Там ён і напаў на дзяўчыну, якой ўдалося аказаць яму супраціў і ўцячы.

Цяпер міліцыя вядзе пошук падазраванага. З выгляду яму 20-23 гады, рост да 170 см, ён хударлявага целаскладу, мае кароткія чорныя валасы і тонкі прамы нос. У момант нападу быў апрануты ў чорную вятроўку і джынсавыя брыджы.

Усіх, хто мае інфармацыю пра гэтага чалавека, просяць патэлефанаваць па нумарах 8 (029) 256-33-69, 8 (029) 629-65-92, 8 (044) 578-25-93 або асабіста прыйсці ў Маскоўскі РУУС сталіцы.