У Мінску ратавальнікі вызвалілі хлопчыка, які не мог выцягнуць нагу з рашоткі
У Мінску ратавальнікі вызвалілі 14-гадовага хлопчыка, які не мог выцягнуць левую нагу з металічнай рашоткі. Здарэнне адбылося раніцай 29 красавіка ў гардэробе будынка па Брэсцкай вуліцы (верагодна, у 110-й школе). Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на выклік, з дапамогай спецінструмента вырашылі праблему. Сямікласнік не пацярпеў, інфармуе прэс-служба мінскага МНС.
Фота: 112.by