У Мінску прайшоў ператрус у палітолага Валерыі Касцюговай
30 чэрвеня прайшоў ператрус у палітолага, рэдактаркі "Беларускага штогодніка" Валерыі Касцюговай. Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў. Па некаторых звестках, Касцюгова затрыманая, з яе кватэры вынеслі камп'ютарную тэхніку.
Валерыя Касцюгова нядаўна была ў эфіры Еўрарадыё, каментавала сітуацыю з санкцыямі, уведзенымі Захадам супраць уладаў Беларусі. Між іншым, яна адказвала на пытанні, ці можна санкцыямі дамагчыся вызвалення палітвязняў і ці справакуе разлад з Захадам імклівае паглыбленне інтэграцыі Беларусі з Расіяй?