У Мінску перакуліўся міліцэйскі УАЗ
У выніку аварыі, якая здарылася на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з вуліцай Уманскай, у Мінску перакуліўся міліцэйскі УАЗ, паведамляе тэлеграм-канал мінскай ДАІ. Гэта раён станцыі метро "Міхалова".
Акалічнасці ДТЗ высвятляюцца. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска.
Па словах відавочцаў, на месца аварыі прыязджала хуткая дапамога.