У Мінску паўтарагадовая дзяўчынка выпала з акна адзінаццатага паверха
У пакоі была і маці / t.me/skgovby/
У Мінску паўтарагадовая дзяўчынка выпала з акна адзінаццатага паверха. Узлезшы на канапу, а пасля на падваконнік, яна абаперлася на маскітную сетку і выпала разам з ёй. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла на месцы, паведамляе Следчы камітэт.
Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 28 траўня. Дзяўчынка знаходзілася ў пакоі з адкрытым акном не адна. Там была і маці, але яна літаральна на хвіліну страціла пільнасць і не заўважыла, што дачка знаходзіцца ў небяспецы.