У Мінску налічылі каля 300 бамжоў

У Мінску налічылі каля 300 бамжоў

У Мінску налічылі каля 300 асоб без пэўнага месца жыхарства (бамжоў). Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Віталь Сцяпура. Паводле яго слоў, іх колькасць увесь час змяняецца (шмат іх прыязджае ў сталіцу з рэгіёнаў), таму дакладную лічбу назваць немагчыма, інфармуе sputnik.by.

Праваахоўныя органы адзначаюць тэндэнцыю, што бяздомных у беларускай сталіцы становіцца менш. Калі раней яны жылі пераважна ў пад'ездах дамоў, на гарышчах, то пасля масавага з'яўлення дамафонаў і відэакамер бамжы сустракаюцца паўсюдна, у тым ліку і пад каналізацыйнымі люкамі.