У Мінску на пяць дзён сабралі амапаўцаў з усёй краіны
У панядзелак у Мінску стартаваў турнір па тактычнай стральбе сярод узводаў аператыўна-баявога прызначэння АМАП МУС Беларусі. Удзельнікі прыехалі з усёй краіны. Як піша sb.by, спаборніцтвы працягнуцца пяць дзён. Амапаўцы выкарыстоўваюць стрэльбішча 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння ў Мар'інай Горцы.