У Мінску на праспекце Незалежнасці моцна разбіліся тры аўто (фота)

Дарожна-транспартная аварыя адбылася сёння ў Мінску на праспекце Незалежнасці недалёка ад гарадской рысы, прыкладна на 6-м кіламетры магістралі. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца “Рэно”не змог своечасова спыніцца перад святлафорам і ўехаў у два аўтамабілі, якія ўжо стаялі.
Прычынай аварыі маглі стаць кепскія ўмовы надвор’я: на вільготным дарожным палатне пагоршылася счапленне, таму ў кіроўцы ўзніклі праблемы з тармажэннем. “Рэно” ўрэзаўся ў “Сузукі”, а тая ў сваю чаргу пасунулася ад удару наперад і ўдарыла “Пежо”.
Болей за ўсіх пашкоджаная “Сузукі”, у якой пабітая як пярэдняя, так і задняя частка. Людзі ў гэтым здарэнні не пацярпелі, паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ Першамайскага раёна сталіцы.
Фота: odas.by, onliner.by