У Мінску на прадпрыемстве адбылася ўцечка аміяку

У Мінску на прадпрыемстве “Малочны гасцінец” на Партызанскім праспекце, 170 адбылася ўцечка аміяку. Здарэнне адбылося пасля 11-й гадзіны раніцы 4 красавіка ў адным з цэхаў. Як інфармуе прэс-служба МНС, мяркуецца, што прычынай здарэння магло стаць пашкоджанне сальніка аміячнага кампрэсара. Работнікі прадпрыемства панізілі ціск у кампрэсары, а пасля і адключылі яго. У памяшканні спрацавала сістэма арашэння.
Супрацоўнікі МНС разбаўлялі канцэнтрацыю аміячнай вады. У 13:42 працы закончыліся. Ратавальнікі сцвярджаюць, што перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі фіксавалася толькі ў памяшканні цэху (каля кампрэсара — у 10 разоў, у цэху — у 2,5 разы), выхаду рэчыва за яго межы не адбылося. Адзначаецца, што людзі не пацярпелі. Здарэнне не паўплывала на працу прадпрыемства. Высвятляюцца ўсе яго абставіны.
