У Мінску на абвяшчэнні прысуду палітзняволеныя былі ў кайданках
У Мінску ў судзе Маскоўскага раёна вынесены прысуды групе пратэстоўцаў-палітвязняў. Суддзя Сяргей Кацар адправіў у калонію пяць чалавек: тры гады калоніі атрымаў Ілля Давыдзенка, 2,5 гады калоніі — Марына Маркевіч, па паўтара года калоніі атрымалі Ганна Кісялёва, Віктар Хімарода і Максім Мацулевіч. Іх прызналі вінаватымі ў "абразе Лукашэнкі" (за спальваньне яго "пудзіла"), а Давыдзенку і Маркевіч яшчэ і ў "актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (за ўдзел у масавай акцыі пратэсту).
Праваабаронцы пішуць, што на абвяшчэнні прысуду палітзняволеныя былі ў кайданках, іх суправаджалі шасцёра канваіраў. Дзяржабвінаваўца падчас апытання абвінавачаных павышаў на іх голас і давёў да слёз Ганну Кісялёву.
Асуджаныя палітвязні / t.me/viasna96