У Мінску мужчына хаваўся ад міліцыі і байцоў "Алмаза" ў канапе
У Мінску міліцыя пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" затрымала 32-гадовага мужчыну, якога падазраюць у крадзяжах і рабунках. Больш за месяц ён знаходзіўся на нелегальным становішчы.
Як інфармуе БЕЛТА, праваахоўнікі шукалі мужчыну з верасня, калі былі скрадзеныя два мабільныя тэлефоны і грошы каля дома па вуліцы Магілёўская. Зламыснік хаваўся ў сваіх знаёмых па розных адрасах. Калі яго нарэшце схапілі, то ён хаваўся ў канапе свайго таварыша.
Раней затрыманы трапляў за краты за крадзяжы, разбой і хуліганства.
Фота: БЕЛТА