У Мінску грузавік рэлігійнай арганізацыі пратараніў слуп (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 10 чэрвеня. Ніхто не пацярпеў.
У Мінску на вуліцы Громава раніцай 10 чэрвеня грузавік МАЗ пратараніў слуп. Ад удару мачта асвятлення звалілася на зямлю. Ніхто з людзей не пацярпеў, інфармуе сайт onliner.by.
Паводле слоў кіроўцы, у машыне адмовілі тармазы. Дарэчы, грузавік належыць нейкай рэлігійнай арганізацыі.
Фота: onliner.by