У Мінску гарэў балкон кватэры на 14-м паверсе жылога дома
У Мінску гарэў балкон кватэры на 14-м паверсе жылога дома, з яе выратавалі двух чалавек — гаспадара і гаспадыню (глуханямых). Здарэнне адбылося раніцай ў сераду на вуліцы Напалеона Орды. Як паведамляюць ратавальнікі, узгаранне ліквідавалі.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стаў недакурак, скінуты з верхніх балконаў.
Пажар у шматпавярховіку па вуліцы Напалеона Орды / МНС