У Мінску дзяўчына на аўтамабілі каршэрынгу наехала на слуп
У Мінску 20-гадовая дзяўчына на аўтамабілі каршэрынгу наехала на слуп. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося раніцай у чацвер. Кіроўца няўдала паварочвала налева з вуліцы Напалеона Орды на вуліцу Чачота. Volkswagen разбіты, дзяўчына атрымала "нязначную траўму", ад дапамогі медыкаў адмовілася. У машыне яна была адна.
На месцы здарэння / @gaiminsk