У Мінску абрабавалі абменнік, пагражаючы выбухоўкай
Упраўленне крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама шукае мужчыну, які 22 студзеня каля 10.45 абрабаваў абменнік аднаго з банкаў на вуліцы Якуба Коласа. Паведамляецца, што мужчына пагражаў выкарыстаць выбуховае прыстасаванне. Яго здабычай стала буйная сума грошай.
Паведамляецца, што гэта мужчына славянскай знешнасці, на выгляд каля 25 гадоў, мае рост каля 175 см і сярэдні целасклад. Твар выцягнуты, нос доўгі і прамы.
Мужчына быў апрануты ў кароткую цёмную балоневую куртку з каптуром, фірмы "Puma" з шэрым лагатыпам на левай частцы грудзей і белым лагатыпам на левым рукаве. На рукавах, ад пляча да локця, маюцца ўстаўкі шэрага колеру. Пад курткай байка з каптуром светла-шэрага колеру (на верхняй частцы каптура — лагатып ўувыглядзе трыкутніка). На галаве ў мужчыны была чорная вязаная шапка, на нагах — чорныя спартовыя нагавіцы са светлымі лампасамі па баках, чорныя красоўкі з малюнкам белага колеру на знешнім і ўнутраным баках. Цераз плячо нёс чорную сумку.
Тых, хто пазнаў паказанага на фота і відэа мужчыну, міліцыя просіць паведаміць па телефонах: 8 (029) 344 76 32, 8 (029) 159 02 01 або 102.