У Мінску 18-гадовая ўнучка “пагуляла” на 300 мільёнаў бабуліных грошай
18-гадовая мінчанка скрала ва ўласных бабулі і дзядулі каля 300 мільёнаў рублёў і зладзіла сабе “раскошнае жыццё”. Дзяўчына была частым госцем у кватэры сваякоў і ведала, дзе ляжаць ашчаджанні пенсіянераў. У пачатку восені ўнучка вырашыла прысабечыць гэтыя грошы.
Гэтую немалую суму яна траціла разам з сяброўкай на дарагую вопратку, рэстараны і падарункі сябрам. Калі грошы скончыліся, дзяўчаты ўзялі з кватэры пенсіянераў некалькі залатых упрыгожанняў і здалі іх у скупку. Пасля гэтага бабуля з дзядулем спахапіліся і напісалі заяву ў міліцыю.
Падазрэнні адразу леглі на ўнучку і яе сяброўку — апошняя, дарэчы, ужо мела судзімасць за крадзеж. Цяпер дзяўчатам пагражае ад 3 да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Фота з архіву