У мінскім шматпавярховіку адбылася ўспышка газу — пацярпелі два чалавекі
Праз успышку газу на кухні разбітае шкло і пашкоджаная мэбля / twitter.com/112MINSK
Два чалавекі пацярпелі ў выніку ўспышкі газу ў адной з кватэр на вуліцы Гамарніка, 20 у Мінску, паведамілі ў гарадскім упраўленні МНС. Дапамога медыкаў спатрэбілася гаспадыні кватэры і яе мужу.
Пажару не здарылася, але акно разбітае. Пашкоджаная мэбля на кухні.
Ужо высветлена, што прычынай інцыдэнту стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад.