У мінскім метро навучыліся спісваць з банкаўскіх картак аплату за адну паездку
У мінскім метро / t.me/minskoemetro
Тэхнічны прагрэс у мінскім метро: там навучыліся спісваць з банкаўскіх картак аплату за адну паездку, а не адразу за тры, як было раней.
Аднак адбываацца гэта будзе з затрымкай, асабліва ў пікавыя гадзіны. У мінскім грамадскім транспарце аплата праводзіцца ў рэжыме "адкладзены анлайн". Гэта значыць, што грошы спісваюцца не так хутка, як у крамах і кавярнях.
Калі на карце недастаткова сродкаў — паездка ўсё роўна будзе аплачаная. Але на рахунку з'явіцца запазычанасць. Карта трапіць у стоп-ліст валідатара, і ёй больш нельга будзе карыстацца для аплаты праезду. А сістэма будзе штодня спрабаваць спісаць грошы.