У мінскіх аўтобусах зробяць бясплатны Wi-Fi

У мінскіх аўтобусах зробяць бясплатны Wi-Fi

У асобных аўтобусах Мінска неўзабаве можа з'явіцца бясплатны Wi-Fi. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік гендырэктара ДП "Мінсктранс" Іван Жук.

Цяпер ідзе конкурс па выбары кампаніі, якая будзе адказваць за Wi-Fi у мінскіх аўтобусах. Паведамляецца, што абсталяванне яшчэ праходзіць тэсты, а неўзабаве, верагодна, бясплатная бяздротавая сувязь з'явіцца ў аўтобусных маршрутах №1,100 і 300э. Рашэнне наконт кампаніі-пастаўшчыка будзе прынятае да канца кастрычніка. 

Дарэчы, у Гомелі ходзяць аўтобусы з бясплатным Wi-Fi яшчэ з вясны 2017 года. Два дзесяткі аўтобусаў ходзяць самым доўгім гомельскім маршрутам — з мікрараёна Кляноўскі ў Медгарадок. Каб скарыстацца такой паслугай, трэба атрымаць SMS са спецыяльным кодам доступу, які ўводзіцца на аўтаматычна загружаным сайце.