У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі: 7 чалавек у лякарні (фота, відэа)

У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі: 7 чалавек у лякарні (фота, відэа)

Два трамваі сутыкнуліся ў мінскай Серабранцы раніцай 24 лютага. Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС у 7.35. На прыпыначным пункце “Серабранка-3” у раёне вуліцы Якубава спыніўся трамвай маршруту №6 “Серабранка — Зялёны Луг”. Следам за ім ішоў трамвай №3 “Серабранка — Возера”, які няўдала “дагнаў” яго.

У выніку сутыкнення на абследаванне ў лякарню даставілі 7 чалавек.

Спынення руху грамадскага транспарту не было. Дадаткова арганізавалі маршруты тралейбусаў і аўтобусаў, трамваі пусцілі да дыспетчарскай станцыі “Трактарны завод”.

Прычына здарэння высвятляецца.