У "Мінск-Міры" з'явіцца парк

Жылы комплекс "Мінск-Мір"

Жылы комплекс "Мінск-Мір" / "Вікіпедыя"

У мінскіх каменных джунглях з'явіцца парк. Гаворка пра жылы комплекс "Мінск-Мір", скаргі жыхароў якога нарэшце пачулі чыноўнікі.

Што праўда, разаб'юць парк няхутка — пакуль што ёсць толькі даручэнне кіраўніка Мінгарвыканкама. Паркавы комплекс з'явіцца на самым ускрайку ЖК: на поўдні, дзе і так нейкім цудам захавалася зялёная зона на беразе ракі Лошыца. Да таго планавалася, што ў тым месцы будзе сядзібная забудова, расказаў кіраўнік Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Эдуард Тамільчык.

"Мінск-Мір" часта называюць чалавейнікам. Там шмат высотных жылых дамоў і амаль няма дрэваў. Ды і адкуль ім узяцца на тэрыторыі мінскага аэрапорта? Падаецца, што кампанія, якая займалася гэтым праектам, найперш думала пра квадратныя метры, а не пра навакольнае асяроддзе, камфортнае для жыцця. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.