У Мінску з’явіцца яшчэ адзін жыллёвы комплекс
У Мінску з’явіцца яшчэ адзін жыллёвы комплекс
Сталічны мікрараён на вуліцы Гурскага рыхтуецца да маштабнай жыллёвай забудовы.
У "Мінскстроі" расказалі, што на вызваляемай тэрыторыі, дзе цяпер завяршаецца знос вытворчых збудаванняў і мае адбыцца вынас інжынерных сетак, плануецца ўзвядзенне сучаснага жыллёвага комплексу.
Ужо на пачатку 2026 года будаўнікі прыступяць да работ на пляцоўцы плошчай 5,82 гектара. Першы этап уключае стварэнне неабходных інжынерных збудаванняў і ўзвядзенне двух жыллёвых дамоў серыі ОКПМ.
У планах — будаўніцтва двухсекцыйнага дзесяціпавярховага і чатырохсекцыйнага дзевяці–дзесяціпавярховага дамоў агульнай плошчай 16,39 тыс. квадратных метраў (231 кватэра). Паралельна пачнецца пракладка магістральных інжынерных сетак.
Агульная канцэпцыя прадугледжвае стварэнне пяці жылых будынкаў на 594 кватэры сукупнай плошчай больш за 40 тыс. квадратных метраў.