У Мексіцы падчас адкрыцця абрынуўся вісячы мост разам з мэрам горада
У Мексіцы падчас урачыстага адкрыцця абрынуўся вісячы мост. Здарэнне адбылося ў горадзе Куэрнавака.
На вачах у запрошаных журналістаў і гасцей мост... абрынуўся. Пацярпелі каля дзясятка чалавек, у тым ліку мэр горада і яго жонка. Яны ўпалі з трохметровай вышыні.