У Мазыры маладая маці спрабавала выкінуць з балкона дачку

У Мазыры перадухілілі спробу забойства 4-гадовай дзяўчынкі — дзіця спрабавала скінуць з балкона кватэры 3-га паверха яе ўласная маці. Пра гэтае здарэнне паведамляе Interfax.by са спасылкай на МУС Беларусі.

Спроба забойства дзяўчынкі адбылася 13 красавіка раніцай, у 7.00. Невядома, з якіх матываў дзейнічала 33-гадовая непрацоўная маці. Жанчына затрыманая. Па факце здарэнне распачалі крымінальную справу аб замаху на забойства заведама малалетняга.