У Маскве таксіст збіў "Міс грудзі Беларусі" за адмову ад інтыму

У Маскве таксіст збіў беларускую спявачку, "Міс грудзі Беларусі" Вольгу Жукаву за адмову ад інтыму. Як інфармуе расійскі "Пяты канал", пра здарэнне распавяла сама пацярпелая. Паводле яе слоў, адбылося гэта падчас вяртання дахаты са свайго канцэрта ў Таганскім раёне. Таксіст спыніў аўтамабіль, выцягнуў беларуску і паспрабаваў яе згвалціць. Яна аказала супраціўленне. Мужчына збіваў яе нагамі, ударыў у твар ("Я была ўся ў крыві", — пазней сказала спявачка). У Вольгі Жукавай зламаны нос. Яна напісала заяву ў паліцыю.
Вядома, што Жукава — салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, няўдала ўдзельнічала ў нацыянальным адборы на "Еўрабачанне".