У Маскве распавялі, пра што ў Мінску могуць гаварыць Пуцін і Парашэнка
26 жніўня ў беларускай сталіцы пройдзе саміт краін Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана і Расіі), Украіны і ЕС.
Адзначым, што ў ім возьме ўдзел вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
Чакаецца, што ў рамках саміта пройдзе сустрэча прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Яе магчымасць не выключае міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, які адзначыў, што будзе дадатковая аб'ява на гэты конт.
А прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што на магчымай сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны гаворка пойдзе пра ўкраінскі крызіс, гуманітарную дапамогу, пра ўцекачоў ад вайны, двухбаковыя адносіны ў сувязі з падпісаннем дамовы аб Асацыяцыі Украіны і Еўрасаюза, паведамляе РІА "Новости".
Пуцін прыляціць у Мінск праз дзве гадзіны пасля Парашэнкі
Фота — АР