У Маскве на пажары на складзе штучных кветак загінула 7 выратавальнікаў

У Маскве на пажары на складзе штучных кветак загінула 7 выратавальнікаў

У Маскве на пажары на складзе штучных кветак загінула сем выратавальнікаў. Мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін выказаў у Твітэры спачуванні сем’ям загінулых. Раней паведамлялася, што яны зніклі без вестак.

Як паведамляе ВВС, крыніцы інфармацыйных агенцтваў у МНС казалі, што пажарныя маглі трапіць пад абвалены дах, або праваліцца праз падлогу, якая прагарэла.

Пажар адбыўся ў складскім памяшканні на ўсходзе Масквы. Першыя паведамленні пра ўзгаранне паступілі ў чацвер каля 17.23 паводле мясцовага часу. Першапачаткова здарэнню прысвоілі другі ранг па пяцібальнай шкале, а яго плошча складала каля 250 квадратных метраў. Праз некалькі гадзінаў плошча пажару ацэньвалася ўжо ў чатыры тысячы квадратных метраў, а яго складанасць — у чатыры балы.  

Ліквідацыя ўзгарання працягваецца, супрацоўнікі МНС праліваюць памяшканні вадой.