У Маскве аўтобус урэзаўся ў прыпынак. Загінулі 2 чалавекі

Фота: @Repvbblica / twitter / РБК
Фота: @Repvbblica / twitter / РБК

У Маскве аўтобус урэзаўся ў прыпынак. У выніку загінулі два чалавекі. Пра гэта са спасылкай на ананімную крыніцу ў праваахоўных органах піша інфармагенцтва "Інтэрфакс".

Суразмоўца агенцтва ўдакладніў, што адзін загінулы знаходзіўся на прыпынку, а другі — унутры аўтобуса. Яшчэ адзін чалавек атрымаў траўмы і знаходзіцца ў цяжкім стане.

Трагедыя адбылася на вуліцы Сходненская каля дома 37, піша сайт "Медуза". На фотаздымках з месца здарэння відаць, што маршрутны аўтобус нумар 267 цалкам скамячыў прыпынак.

У сталіцы Расіі гэта другое смяротнае здарэнне за тыдзень з удзелам грамадскага транспарту. 25 снежня рэйсавы аўтобус з'ехаў з дарогі і выляцеў у падземны пераход на Мажайскай шашы, загінулі 5 чалавек.