У Маладзечанскім раёне затрымалі сямейны “спіртзавод”
Нелегальнае прадпрыемства / @pressmvd
Супрацоўнікі БЭП Міншчыны разам з АМАПам выкрылі нелегальнае прадпрыемства, якое гнала самагон у прамысловых маштабах, паведамляе прэс-служба МУС.
Арганізаваў “бізнес” 61-гадовы мясцовы жыхар. Да справы ён прыцягнуў трох сваіх сыноў і двух знаёмых. Усе яны былі затрыманыя проста падчас вырабу чарговай партыі.
Падчас рэйду сілавікі знайшлі самагонны апарат, ёмістасці з брагай на больш за 25 тысяч літраў, 12,5 тоны мукі і каля 400 літраў гатовай прадукцыі.
Цяпер следства вызначае памер незаконнага прыбытку, шукае каналы збыту і ацэньвае шкоду навакольнаму асяроддзю праз утылізацыю адкідаў вытворчасці.