У маладзечанца канфіскавалі больш за 1300 літраў брагі

У маладзечанца канфіскавалі больш за 1300 літраў брагі

Жыхары вёскі Забалацце Маладзечанскага раёна паведамілі міліцыянтам, што 28-гадовы мужчына займаецца незаконным бізнэсам, піша uvd-mo.gov.by

Праверка пацвердзіла падазрэнні вяскоўцаў: міліцыянты выявілі ў дзвюх палімерных ёмістасцях 1350 літраў самагоннай брагі. Мужчына заявіў, што вырабіў сурагат для асабістых патрэбаў — каб карміць жывёлу. Але аб'ёмы брагі прымусілі праваахоўнікаў сумнявацца ў тым, што яна пойдзе на корм жывёлам.

На маладзечанца склалі два пратаколы — за выраб самагону і захоўванне апаратаў для яго вырабу. 

Дарэчы, гаспадар сядзібы і раней прыцягваўся да адказнасці за парушэнні антыалкагольнага заканадаўства.