У Магілёве вынеслі прысуд жанчыне, якая вясной скінула з балкона дачку
На месцы здарэння / sk.gov.by
9 гадоў калоніі прысудзілі жыхарцы Магілёва, якая вясной скінула ў балкона нованароджаную дачку. Пра гэта паведамляе пракуратура. Жанчыну абвінавачвалі ў замаху на забойства дзіцяці з асаблівай жорсткасцю.
Дзяўчынка выжыла. Яе на брылі дома заўважыла суседка, выклікала міліцыю. Дзіця з пераахаладжэннем забралі бальніцу.
Маці 34 гады. У судзе жанчына спрабавала пераканаць суд, што не хацела забіваць дзіця. У яе ёсць яшчэ трое малалетніх дзяцей і муж. Апошнюю цяжарнасць ад яго яна ўтаіла, таму што, па яе словах, муж захацеў бы пакінуць дзіця. У выніку яна нарадзіла дзяўчынку. У судзе жанчына казала, што планавала адвезці дзіця ў бальніцу і там пакінуць, а за акно дзіцяці выставіла, каб дзяўчынка плачам не пабудзіла родных. Суд палічыў яе версію непераканаўчай, жанчыну прызналі вінаватай. Яна таксама павінна выплаціць 10 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.