У Магілёве падчас чарговай аблавы сілавікоў затрымалі дацэнта ўніверсітэта
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова / msu.by
Падчас апошняй аблавы, якую ГУБАЗіК зладзіў у Магілёве, была затрыманая кандыдат біялагічных навук Наталля Мартусевіч. "Пакаяннае відэа" з ёй з'явілася ў канале магілёўскіх сілавікоў, піша "Наша Ніва". Там выкладчык кажа, што "пісала ў экстрэмісцкіх чатах" і "зарэгістравалася ў плане "Перамога". Цяпер ГУБАЗіК пагражае ёй крымінальнай справай і зняволеннем.
Наталле Мартусевіч 47 гадоў. Яна скончыла Магілёўскі ўніверсітэт з чырвоным дыпломам і ўжо праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 2004 года яна працуе дацэнтам ва ўніверсітэце і выкладае студэнтам.
Наталья Мартусевич / facebook.com