У Магілёве Архіерэйскаму валу Каніскага пагражае апоўзень (фота)

У Магілёве Архіерэйскаму валу Каніскага пагражае апоўзень (фота)

На Архіерэйскім вале Каніскага ў Магілёве пасля рэканструкцыі плошчы Арджанікідзэ і пашырэння праезнай часткі з'явіліся расколіны. Яны цягнуцца ўздоўж усяго вала.

На фотаздымках бачна, што расколіны вельмі блізка праходзяць ад роварнай дарожкі і пагражаюць абрынуцца.

Год таму на схіле былі высечаныя хмызнякі і дрэвы, якія каранямі трымалі грунт. А сёлета будаўніцтва пешаходнай дарожкі дало дадатковую нагрузку на схіл, што магло паўплываць на асяданне грунта і з'яўленне расколін.