У маці журналіста Сяргея Скулаўца правялі ператрус
Сяргей Скулавец / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Крымінальную справу завочна пачалі ў Беларусі на журналіста Сяргея Скулаўца. Пра гэта ён сам паведаміў у сацсетках.
У маці журналіста прайшоў ператрус, потым яшчэ адзін ператрус правялі на яго хутары.
Скулавец звязвае пераслед з тым, што ён супрацоўнічаў з тэлеканалам "Белсат": "Справа дакладна звязаная з Белсатам".
Як піша "Брэсцкая Вясна", Скулавец родам з Івацэвічаў. Для "Белсата" ён пісаў тэксты і здымаў. Год таму журналіст пакінуў Беларусь перад чарговай хваляй ператрусаў.