У Любанскім раёне BMW сутыкнуўся з грузавіком, загінула жанчына
Двое чалавек атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.
Аўтамабіль BMW сутыкнуўся з грузавіком ГАЗ-52 каля вёскі Малыя Гарадзяцічы Любанскага раёна. Здарэнне адбылося раніцай 22 лістапада. Мяркуецца, што вадзіцель легкавіка не саўладаў з кіраваннем.
Як інфармуе прэс-служба МНС, кіроўца грузавіка не пацярпеў, загінула 53-гадовая пасажырка BMW. 29-гадовы кіроўца легкавіка і яшчэ адна пасажырка (76-гадовая пенсіянерка) атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.


Фота — МНС