У Львове судзілі беларуса-хулігана
Львоў / unian.ua
У Львове судзілі беларуса-хулігана. Ён спраўляў натуральныя патрэбы з акна дома. Як піша vgolos.ua, здарэнне адбылося ў траўні ў Чыгуначным раёне. Грамадзянін Беларусі Аляксей Б. у той момант знаходзіўся па месцы свайго пражывання (яго кватэра знаходзіцца на другім паверсе).
Пра здарэнне паведамілі паліцыі, якая склала пратакол аб дробным хуліганстве. У суд на разгляд справы беларус не прыйшоў. Яго аштрафавалі на 51 грыўню (крыху больш за долар). Значна больш давядзецца заплаціць судовага збору.