У Лунінецкім раёне з помніка абаронцу Айчыны “знялі” аўтамат
У вёсцы Лахва Лунінецкага раёна апаганілі помнік абаронцам Айчыны, які ўсталяваны на магіле чатырох савецкіх воінаў і адзінаццаці партызан, загінулых у баях з фашыстамі ў 1941-1943 гадах. Манумент уяўляе сабой фігуру салдата, які апусціўся на адно калена і схіліў галаву. Хуліганы “знялі” з помніка аўтамат.
У апаганьванні помніка падазраецца 24-гадовы мясцовы жыхар. Паводле праваахоўнікаў, малады чалавек у момант здзяйснення злачынства быў п’яны. Бетонны аўтамат знойдзены і вернуты на месца. Вандала змясцілі ў СІЗА, яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, піша vb.by
Фота з архіву