У Ліване ліквідаваны кіраўнік ракетных сіл "Хезбалы"
Бейрут пасля ракетнага ўдару / Reuters
У Ліване ліквідаваны кіраўнік ракетных сіл "Хезбалы" Ібрагім Мухамад Кабісі. Ізраільская ракета трапіла ў будынак у Бейруце, у якім ён знаходзіўся. "Хезбала" афіцыйна прызнала яго смерць. Разам з кіраўніком загінулі шэсць баевікоў, а 15 атрымалі раненні.
Кабісі наўпрост падначальваўся лідару "Хезбалы" Хасану Насрале, адказваў за ракетныя ўдары па тэрыторыі Ізраіля. Ізраіль працягвае наносіць інтэнсіўныя ўдары па аб'ектах арганізацыі ў Ліване, наносячы ёй значныя страты.
לצפייה בכל התיעודים מתוך הצהרתו של דובר צה״ל, תא״ל דניאל הגריhttps://t.co/pmQPLHor0q pic.twitter.com/87in2YHIaW
— צבא ההגנה לישראל (@idfonline) September 24, 2024