У Літве не каментуюць затрыманне экс-галоўнага лекара санаторыя "Беларусь"

Санаторый "Беларусь" у Літве / svaboda.org
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы не каментуе справу Андрэя Кобеля — былога галоўнага лекара санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі. Пра гэта ў літоўскай спецслужбе заявілі журналістам Радыё "Свабода", якія звярнуліся па каментар.
Як распавядала Еўрарадыё, у Беларусі Кобеля падазраюць у шпіянажы на карысць Літвы. Ён быў галоўным лекарам беларускага санаторыя ў Друскінінкаі, а потым у расійскім Сочы. Арыштавалі медыка яшчэ на пачатку лета 2022 года.
У фільме, паказаным на БТ, сцвярджалася, быццам Кобеля завербавалі шантажом — пагражалі аддаць пад суд за раскраданне сродкаў пры рэканструкцыі санаторыя.
Афіцыйных каментароў з боку беларускага КДБ па гэтай справе не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.