У Літве агучылі папярэднія ўмовы дыялогу з уладамі Беларусі
У Літве агучылі папярэднія ўмовы дыялогу з уладамі Беларусі. Літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс адрэагаваў на ўчорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што афіцыйны Мінск гатовы размаўляць, але без папярэдніх умоў.
"У нас ёсць папярэднія ўмовы, — цытуе словы Ландсбергіса Delfi. — Нават не для дыялогу, а проста адна папярэдняя ўмова — спыніць патокі мігрантаў".
Па словах літоўскага міністра, Лукашэнка "павінен сысці і арганізаваць новыя выбары, але пра гэта мы пазней можам пагаварыць".
Аднак Габрыэлюс Ландсбергіс не верыць, што Аляксандр Лукашэнка сам адмовіцца ад улады, дапускае "імітацыйны сыход". Не спыніўся пакуль і паток мігрантаў, але літоўскія памежнікі іх па-ранейшаму адпраўляюць назад у Беларусь.