У Лідзе прайшоў "хапун" на прадпрыемствах
"Лакафарба" ў Лідзе / sb.by / sb.by
Шэраг затрыманняў адбыўся на прадпрыемствах Ліды. Пад "хапун" трапілі "Лакафарба" і "Лідахлебапрадукт", піша @lida_grab_court.
Затрыманых вінавацілі ў "падпісках" і "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". На "Лакафарбе" 6 верасня былі затрыманыя шэсць чалавек. Сёння іх выпусцілі, аштрафаваўшы кожнага на 370 рублёў (10 базавых велічыняў).
Яшчэ каля 30 рабочых засталіся пад пытаннем.