У Лідзе прайшоў чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў (відэа)
Яго выйграла каманда з Польшчы.
"Срэбра" заваявалі харваты, "бронзу" — партугальцы. Беларускія ксяндзы былі чацвёртымі.
Адзначым, што ў спаборніцтвах, якія праходзілі ў спарткомплексе "Алімпія", удзельнічалі каманды з 14 краін — агулам больш за 170 каталіцкіх і грэка-каталіцкіх святароў.