У Крупках школьнікам арганізавалі экскурсію ў камеру часовага ўтрымання
Дзецям паказвалі зброю і экіпіроўку / t.me/minobl_uvd/
Міліцыя працягвае ідэалагічную апрацоўку дзяцей і моладзі. Для гэтага выкарыстоўваецца сетка "ваенна-патрыятычных клубаў". У Крупках школьнікам арганізавалі экскурсію па аддзеле ўнутраных спраў, вадзілі ў камеру часовага ўтрымання, паказвалі зброю і экіпіроўку. Таксама была праведзена "прафілактычная гутарка". Школьнікам расказвалі пра гісторыю міліцыі, агітавалі ў будучыні абіраць "сілавыя" ВНУ.