У красавіку ў Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты
Максімальныя рознічныя цэны на асобныя віды цыгарэт у Беларусі з 1 красавіка вырастуць на 2,6-11,8%.
Новыя цэны на тытунёвыя вырабы апублікаваныя на сайце Міністэрства па падатках і зборах, паведамляе БЕЛТА.
Сярод тытунёвых вырабаў, што вырабляюцца ў Беларусі, падаражанне закране такія маркі цыгарэт, як Golden Gate (іх кошт вырасце на 2,6 % да 7900 рублёў), а таксама West — яны будуць каштаваць на 4% даражэй, гэта значыць 13 000 рублёў.
З імпартных вырабаў на 11,8% падаражэюць цыгарэты Davidoff — да 19 000 рублёў, а таксама Davidoff ( King Size Superslims ) — на 11,1%, да 15 000 рублёў.
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы. Папярэдні раз цыгарэты даражэлі на пачатку сакавіка на 0,5-14,3% .
Фота — milkrist.by