У краме касір запамінаў лічбы банкаўскіх картак, каб пасля красці грошы
У харчовай краме касір запамінаў лічбы банкаўскіх картак, каб пасля красці грошы. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў Чэрвені. Вядомыя шэсць пацярпелых. Агулам у іх былі скрадзена каля тысячы рублёў.
Пры разліку некаторыя пакупнікі перадавалі 24-гадоваму касіру свае карткі, а ён запамінаў CVV-код і шэсць апошніх лічбаў, а астатнія перапісваў з чэка. Далей зламыснік здымаў з рахункаў пакупнікоў невялікія сумы. Грошы патраціў на пакупкі ў інтэрнэце для сябе і сваёй дзяўчыны. Крымінальную справу распачалі за "крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі". Сёлета ў Беларусі зафіксавалі каля 10 тысяч падобных злачынстваў.