У Клецку прапануюць з'есці пернікі з чырвона-зялёным сцягам — фотафакт
"Незвычайныя" пернікі / t.me/kleck_bel/
У Клецку ў Мінскай вобласці прапануюць з'есці пернікі з дзяржаўным сімвалам лукашэнкаўскай Беларусі — чырвона-зялёным сцягам. Пра з'яўленне іх у продажы паведаміла раённая газета, якая адзначыла, што яны "незвычайныя". Вырабіла пернікі ўнітарнае прадпрыемства "Клецкі вытворча-харчовы завод".
У Калінкавічах у Гомельскай вобласці летась зрабілі торт з выявай чырвона-зялёнага сцяга, а пасля з'елі яго.