У кіраўніка сталічнай фірмы канфіскавалі болей за 1,2 мільёна долараў
Ён карыстаўся паслугамі ілжэструктур, каб сысці ад падаткаў.
Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і гораду Мінску затрымала кіраўнікоў трох буйных сталічных кампаній, якія выкарыстоўвалі ілжэпрадпрымальніцкія структуры для ўхілення ад падаткаў. Бізнэсмены змяшчалі ў бухгалтарскі ўлік уласных кампаній фіктыўныя дакументы і такім чынам заніжалі падатковую базу. Адзін такім чынам прыхаваў 1,4 мільярда рублёў, другі — 5,7 мільярда, трэці — 2,2 мільярда.
У рамках спецаперацыі КДК праведзена 12 вобшукаў, падчас якіх канфіскавалі кампутарную тэхніку і дакументы, якія належалі службовым асобам кампаніяў. У аднаго з затрыманых бізнэсменаў забралі болей за 1,2 мільёна долараў наяўнымі.
Арыштаваныя прадпрымальнікі паспелі добраахвотна кампенсаваць дзяржаўнаму бюджэту болей за 7 мільярдаў рублёў. На іх заведзеныя тры крымінальныя справы, следства па якіх працягваецца, паведамляе сайт Камітэта дзяржкантролю.
Фота з архіву