У Кемераве віцэ-губеранатар стаў на калені перад удзельнікамі мітынгу (відэа)

У Кемераве віцэ-губеранатар стаў на калені перад удзельнікамі мітынгу (відэа)

У Кемераве віцэ-губеранатар стаў на калені перад удзельнікамі стыхійнага шматтысячнага мітынгу, які праходзіць з самага ранку каля абласной адміністрацыі. Сяргей Цывілёў папрасіў прабачэння ў людзей за трагедыю, якая здарылася ў гандлёвым цэнтры, дзе падчас пажару загінула паводле афіцыйных звестак 64 чалавека, у асноўным дзяцей. Людзі не вераць гэтым лічбам, лічаць, што ахвяр сотні, таму і выйшлі на плошчу і патрабуюць праўды пра трагедыю. Дарэчы, у аўторак у Кемераве знаходзіўся прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, ён усклаў кветкі на месцы трагедыі, наведаў пацярпелых у бальніцы, але на мітынг не прыехаў.

На 28 сакавіка ў Расіі аб’явілі нацыянальную жалобу.